Паедзем давай у Бэрлін,
калі ласка, калі ласка…
Паедзем давай у \»безумоўны край\»,
дзе лунаюць сьцягі,
побач адзін з адным
Давай,…Паедзем давай у Бэрлін,
калі ласка, калі ласка…
Паедзем давай у \»безумоўны край\»,
дзе лунаюць сьцягі,
побач адзін з адным
Давай, калі ласка, не разважаць пра пачуцьці,
Давай іх жыць.
Давай ў мора глядзець нібы ў неба,
і побач з сабою насіць
Давай, калі ласка, здымаць не аб\’екты,
а месцы і зь імі побач сядзець, тупіць
Давай як у Вільне на вачах распранацца —
і мовіць на мове, як дыхаць і піць…
Калі ласка,
давай ня будзем баяцца словаў,
і нашых — тваіх і маіх — агульных,
давай іх сьпяваць, спыняць час —
мы можам гэта практыкаваць
давай,
калі ласка…
калі ласка…