Па бярозавай алеі, каля ліп дзядоўскіх жоўтых,
я маленькім балагурам скікаў ды смяяўся звонка.
Мне як мед ліповы вецер, ды як рэчкі срэбнай подых,
засталося ва ўспамінах…Па бярозавай алеі, каля ліп дзядоўскіх жоўтых,
я маленькім балагурам скікаў ды смяяўся звонка.
Мне як мед ліповы вецер, ды як рэчкі срэбнай подых,
засталося ва ўспамінах трохі кісла, трохі горка…
Я застаўся там навечна, тым жа хлопчыкам бялявым,
з сонцам разам у прыпрыжку, басаножжу па расе…
Без турботы, без аглядкі, дзе сабакі хвост вяртлявы,
дзе і квяты лугавыя, і зяленыя палі… Вось туды мяне нясе…
Абадраныя каленкі, локці збітыя да коркі,
так было нам прынцыпова, хто ж зляціць з вышэннай горкі?
Хлапчанятамі былі мы… Есць мы там, яшчэ жывем…
Ва ўспамінах нашых мам, будзем жыць і не памром…
2015 г.