Мы ўдзячны гадам за тое,
Што трымалі нас на зямлі.
Даравалі шчасце зямное,
Па дарогах жыццёвых вялі.
Сагравалі і холадам білі
Што трымалі нас на зямлі.
Даравалі шчасце зямное,
Па дарогах жыццёвых вялі.
Сагравалі і холадам білі
І кідалі з пекла ў рай.
За жыццё нас трымацца вучылі,
Ці жыві ты,ці выжывай.
Бераглі, каб не спатыкнуцца,
Не заблытацца ў хлусні.
Каб душою сваёй акунуцца
У крыніцу святой чысціні.
Суцішалі,калі балюча
Крыўда моцна па сэрцы б`е.
Калі вецер калючы-калючы
Кіне холадам у твар табе.
Правяралі нас на сумленнасць,
На спагаду і дабрыню.
На высокую чалавечнасць,
Якая адводзіць бяду.
Навучылі ад бур ратавацца,
На зямлі каб пакінуць сляды.
Навучылі жыццю не здавацца,
Богам дадзеныя гады.
Мы ўдзячны гадам за тое,
Што яны ў нас ёсць і былі,
Дарагое багацце,святое,
Што трымае нас на зямлі.