Полацак. Князь Валодша

На сьвеце горад ёсьць адзіны –
Там адпачыць заўжды магу, —
То Полацак прыгожы, дзіўны,

Дзе нарадзіўся і жыву,
Дзе маці ў школцы выкладае,
На сьвеце горад ёсьць адзіны –
Там адпачыць заўжды магу, —
То Полацак прыгожы, дзіўны,

Дзе нарадзіўся і жыву,
Дзе маці ў школцы выкладае,

А бацька зерне прадае,

Дзе вока годна назірае

Мясьціны родныя мае.
Заўсёды ветразі луналі

Тут на купецкіх караблях,

І дзетак людзі гадавалі,

Зямлю аралі на палях.
Нямала і цярпець прыйшлося

Нашчадкам слаўных крывічоў,

Калі ў іх землі ўварвалося

Раптоўна войска крыжакоў –
І пачало яно адразу

Будынкі, храмы руйнаваць,

Наносіць воінам паразу,

Дзяўчын прыгожых гвалтаваць.
Аднак Валодша – князь адважны –
Радзіму мужна бараніў!

Заўсёды меў ён выгляд важны,

А родны Полацак любіў,
Як і зямлю сва сьвятую…

Калі крыжак сюды прыйшоў,

Валодша ўзяў у рукі зброю –
Змагацца з ворагам пайшоў.
І біўся князь заўжды зацята –
На крыжакоў наводзіў жах

Мячом бліскучым, звонам латаў

З надзеяй, зь верай у вачах!
Але спынілася заўчасна

Яго выдатнае жыцьцё –
Атруцілі Валодшу (Ясна,

Чыё злачынства тут усё!)…
Аднак жыве ў сэрцы памяць

Аб слаўных полацкіх князях –
І ёй ніколі не растаяць,

Не растварыцца ў вяках!..
2014-ы год, Менск


Добавить комментарий