Бабуля снiцца. Прозвiща аддай. Балючае

Каму твая паддзяка ад душы?
Ты да радні сваёй ніводным бокам?
Сярод капусты медныя грашы,
арыйскі бусел блытае прарокаў.
Вакол…Каму твая паддзяка ад душы?
Ты да радні сваёй ніводным бокам?
Сярод капусты медныя грашы,
арыйскі бусел блытае прарокаў.
Вакол дрыгвы лунаюць галасы…
Чым ахвяруеш на гульні абрыдлай?
Ёсць ультрас, нацы, ВКЛ і сын
і «абавязак» перамог над «быдлам».
Да ўсёй радні са сціплаю красой
ляшчыны, чабарка, суніц, чарніцаў,
як быццам, «арый» прыбыў на пастой,
у краме – слон, азнакі, небыліцы.
Фашысты прадракалі нам канец,
ды продкі, вось засада, партызаны …
Бабуля, выжыўшы, стварыла ружанец
з нямногіх жыццяў, дзіўных, філігранных.
Надзеяй клікалі … Ды век яе сышоў,
і да цябе яна – ні сном ні духам.
Унук чужы! Чужы сваёй душой,
ты прозвішча забраў для аплявухі?
Бяры сваё, скачы з ім на брывях,
забыўшыся, што ў ім пачатак «Бела»,
да пнёў у блакітна-жоўтых трусялях,
фарбуй сабачку, берцы, карабэлум,
ілбом абстукай ногі трох «айцоў» –
Шухевіча з Бандэрай і Вітушкі.
Мазоху – Лемберг, сокат жарабцоў
у вышыванках, «хенде хох» клікушы
ля шахты з кавай, поўны зігу зіг …
Кляпай значкі для ультрас ды магніты,
пакуль «жыве » твой вечна юны бзік.
Ты прозвішча вярні! І будзем квіты.
Трындзець – не праца, дзе падковы гнуць,
гульня ў цацкі мары продкаў з’ела.
Бабуля сніцца,
просіць намякнуць –
няма нябёсаў бел-чырвона-белых.
26.09.2014
На рускай мове:


Добавить комментарий