З рога сяго многа беларуская народная казка

У свеце, у белым, жылі дзед ды баба,

Абое — старыя, не могуць рабіць:

Хваробы чапляюцца, ногі ўжо слабы,

Жабруюць — адно, хоць і цяжка хадзіць.
Вясны…У свеце, у белым, жылі дзед ды баба,

Абое — старыя, не могуць рабіць:

Хваробы чапляюцца, ногі ўжо слабы,

Жабруюць — адно, хоць і цяжка хадзіць.
Вясны дачакаліся, людзі ўжо сеюць,

Тады баба — дзеду і мусіць казаць:

“Закромы ў нас толькі ларчык і меюць

Насеннага проса — у зямлю пакідаць.
Зубоў ужо няма- сухары толькі есці,

Мы б кашы з табой наварылі калі!”

Згадзіўся дзядок і ля лесу ён дзесьці

Загончык узняў незанятай зямлі.
Узняў і пасеяў, і вырасла проса,

Пад сонейкам цёплым красуе, расце,

І дожджык ліе, не нацешыцца проста, —

Зіяюць усходы у белай расе.
Вось, просам пацешыцца, неяк аднойчы

Пайшоў ранкам дзед ды на поле сваё,

Глядзіць, — журавель, ходзіць, топча загончык,

“Акыш, каб цябе! Гэта поле — маё!
Бач, месца знайшоў для сваіх пагулянак!”

Захлопаў рукамі, і злодзей зляцеў,

Журыцца дзядок — незадачлівы ранак, —

“Стаптаў усе проса, калі так паспеў?”
Прыходзіць дахаты і з бабай гамоніць:

“Бяда, журавель усё проса стаптаў!”

Так кажа яна: “Мо, яшчэ і народзіць”,

І кажа яму, каб ішоў, вартаваў.
“Быў некалі добрым стральцом, ды удалым,

Ты стрэльбу бяры, што на вышках ляжыць,

Спалюй жураўля, будзе мяса, хоць мала.

Нам кашу заменіць, мы дзень будзем жыць!”
Дзед стрэльбу зняў з вышак, ачысціў ад пылу,

І шротам набіў і пайшоў на загон,

Прыходзіць і бачыць: “Ах, Божухна мілы!”

Зноў тут журавель, у просе топчацца ён.
Злажыўся, бабахнуць па птушцы гатовы,

Злуецца, — бароніць пасевы свае!

Той голаў узняў, чалавечаю мовай

І кажа: “Дзядок, не страляй ты мяне!”
“Страляць цябе буду, -дзед кажа, — ты скрыўдзіў,

Нагамі даўгімі ўсё проса стаптаў,

Няма чаго есці, ізноў голад прыйдзе!”

“Табе я, дзядуля бяды не жадаў, —
Журавель сказаў: “Думаў, — панскае проса,

А пан жа багаты, што стане з яго?”

“Не, — кажа дзядок, дараваць — вельмі проста,

Выходзіць, што мне — паміраць ад таго!”
Так кажа журавель: “Паслухай, дзядуля,

Калі такі бедны, — дык трохі чакай,

Даруй, вінаваты, табе прынясу я

Зараз падарунак, яго ты прымай!”!
Крыламі махнуў і за лесам схаваўся.

“Пасеваў няма, ды і злодзей зляцеў, —

На полі дзядок з дубальтоўкай застаўся, —

Што бабе скажу? Ат, скажу — не паспеў!”
Так толькі падумаў, ды бачыць, што птушка,

Ляціць з-за кустоў, у дзюбе торбу нясе,

Дзед коса глядзіць, ды не рады ён дужа:

“Багацце маё — гэта торбачкі ўсе!”.
“Зусім без патрэбы такое багацце,

Мне — торба зусім, жабраку, без патрэбы,-

Шмат гэткіх я маю у сваёй беднай хаце,

Пустая яна, мне б — кавалачак хлеба!”
“Бяры, — журавель кажа, — гэткай — не маеш,

Цудоўная торбачка, — слухай, дзядок,

Накорміць цябе, колькі ты пажадаеш,

Табе расталкую, ты слухай, браток!
Кладзеш гэту торбачку перад сабою,

І словы цудоўныя мусіш казаць”:

“Каціся, круціся, частуй нас ядою,

Яденне, піценне пара падаваць!”
І будуць адразу — напоі і стравы,

Усе, што захочаш, тут можаш забраць,

Такі падарунак — не дзеля забавы,

Сумее ад голаду ён зратаваць.
Калі ўжо наеўся, то скажаш: “Даволі!

Скаціся, згарніся, хлеб-соль забяры,

Ядзення, піцення не трэба тут болей,

Ядзенне, піценне схавай — да пары!”…
Падзякаваў, дзед, мусіў рушыць дахаты.

Ды рупіла вельмі пра праўду пазнаць,

Прысеў ля дарогі і торбу паклаў там,

І кажа ўсё так, як і трэба казаць…
І дзіўнае дзіва — якраз перад дзедам,

Адкрыўся там стол, -пазайздросціў бы пан,

Вяндліны і хлеб, пірагі да абеду,

Набраў у кішэні,баяўся, — падман.
Наеўся, напіўся, падзякаваў Богу,

І торбу згарнуў, і за пазуху клаў,

Вясёлы адправіўся дзед у дарогу:

“Бач, ты, журавель! Праўда, — не ашукаў!”
Прыходзіць дадому: “Ці жыва ты, бабка?”

“А, жыва, дзядок, нешта доўга хадзіў!

Баялася я, што ваўкі, ці сабакі

Загрызлі цябе, ці мядзведзь задушыў!”
“Не, бабка, не з’елі ваўкі ды сабакі,

Мядзведзь не душыў! Хлеба-солі дабыў,

Сядай-ка за стол, зараз — зладзім гулянку,

З-за пазухі торбу, і зноў гаварыў:
“Каціся, круціся, частуй нас ядою,

Яденне, піценне пара падаваць!”

“Цяпер, бабка, мы размінёмся з бядою,

Давай-ка, на ежу з табой — налягаць!”
“Адкуль гэта ўзяў ты? Вось дзіва якое!”

“Журавель той даў, што хацеў спаляваць!”

Аж ломіцца стол, не прыдумаць такое,

Ці можна было гэта нават жадаць!
“Ой, дзеду, не трэба такога страляці!”, —

Наелася бабка і смачна піла.

І нават святлей стала у дзедавай хаце,

І далей гамонка між імі пайшла:
“А, што, як гасцей нам паклікаць з табою,

Нямала есць бедных, ды іх накарміць?”

Пайшла по сялу, — прывяла — з гаманою.

Так сталі да іх частавацца хадзіць…
Праведаў пра торбачку панскі служака,

Ён быў аканомам, ды пану данес,

Хацеў дагадзіць пану, — слізкі вужака,

А, той — усхадзіўся, сківіцы затрос:
“Не можа так быць, каб жабрак-недарэка

Еў, піў, лепш, чым я!” Коней хутка запрог.

Не вераць вачам: занясло чалавека!

Не часта ступаюць паны на парог!
“Ці праўда, — пытаецца, — торбачка корміць?”

Дзед праўду сказаў, бо ілгаць не хацеў.

“А-ну, пакажы, ды хутчэй”, — пан гаворыць.

Убачыўшы стол, нават аслупянеў:
Яго кухары далікатныя стравы

Такія — не могуць зусім гатаваць.

“Ка мне прыязджаюць князі — для забавы,

Павінен ты торбачку гэту аддаць!”
“А хто ж мяне з бабаю, пане, накорміць,-

Дзед кажа ў адказ. Торбу я не аддам!”

“Хлеб, сала і бульбу прыйшлю, вам і хопіць, —

Воз цэлы!” Учапіўся і рады не даць!
“Як згоды не будзе, — вазьму па няволі,

Яшчэ бізуноў мусіш, дзеду, дастаць!”

Не рады дзядок сваёй горкае долі,

Прыйшлося так торбачку пану аддаць.
Вярнуўся дадому панок, там балюе,

Склікае ў маёнтак заможных гасцей,

Пра дзеда забыўся і “ў вус ён не дуе”,

Дарэмна той платы чакае сваёй.
“Напэўна, забыўся пан пра абяцанак, —

Так бабка казала, — напомні, схадзі!”

Да пана пайшоў, — не пускаюць на ганак:

“Ізноў жабраваць, недарэка, ідзі!”
Яшчэ гайдукам загадаў — бізунамі, —

За торбай хадзіць, — усю ахвоту адбіць,

Лупілі старанна, не жарты — з панамі,

Каб болей жабрак тут не мусіў хадзіць.
Ачухаўся дзед, ды вярнуўся дадому,

Пра плату ад пана — бабулі казаў.

Бядуе яна, потым раіць старому —

Шукаць жураўля, каб зноў торбачку даў,
Сабраўся дзядок, ды да проса прыходзіць.

Ляціць журавель, да яго — дзед ізноў!

Бяду расказаў, яшчэ торбачку просіць,

Журавель падумаў, — ён ведаў паноў:
“Не, торбачкі болей, дзядуля, не будзе,

Я рог табе дам, зараз — я, пачакай!”

Кудысьці ляціць, ды прыносіць у дзюбе

Ён срэбраны рог: “Замест торбы — трымай!”
Збянтэжаны дзед: “Што рабіць з ім”? — пытае,

“Схадзі з ім да пана і гэтак скажы:

“Усяго многа з рога!”, — няхай пан пазнае,-

“Ох,хутчэй у рог усе!”, — скажаш, — будзе жыць!”
Крыламі журавель ўзмахнуў, ды падняўся,

Паляцеў над лесам, дзед дамоў пайшоў,

“Нешта тут мудрона, — ён засумняваўся, —

Не дабыць бы ў пана новых бізуноў!”
З рогам дзед дадому рушыў ціха-ціха,

І гадаў, ці трэба к пану зноў хадзіць?

Раптам на дарозе, зноў яму — на ліха —

Панскі аканомка, мусіць дапрасіць.
“Дзе ты быў, старэча?” — аканом пытае,

Пільна так і строга на яго глядзіць.

“Дык жа тут знаёмы журавель лятае,

Дапамогі мусіў я ў яго прасіць”.
”Ці журавель зноўку — нешта даў, паказвай!”-

Дзед дастаў з кішэні срэбраны той рог, —

“Што рабіць павінна з рогам, мне расказвай”,-

Аканом цікаўнасць вытрымаць не мог.
“Анічога, пане”, — кажа аканому,

Той злуе, не хоча дзеда адпусціць:

“Не адкажаш, стары, не дайсці дадому!

Можа, з яго золата сыплецца, — ляціць?”
“Можа й залатыя, хто ж яго пазнае!”.

Аканом зайздросным, сквапным вельмі быў,

“Як панок захоча, сам і загадае!”

Той давай — у грудкі, — каб дзядок вучыў.
Ты скажы, паночак: “Многа ўсяго з рога!”

“З рога ўсяго многа!”, — закрычаў хутчэй,

Тут дванаццаць хлопцаў — з рога — на дарогу,

Бізунамі лупяць, — ды ўсё шпарчэй.
Аканом заенчыў, запрасіўся, моліць,

“Сунімі іх, дзеду, а не то — заб’юць!”

Дзед адно — смяецца: “Не скажу я: “Хопіць!”-

Ты такім цікаўным, зайздросным не будзь”!
У “горкі яблык” хлопцы аканома збілі,

Дзед тады і кажа: “Ох,хутчэй усе у рог!”

Зніклі у розе хлопцы, як бы і не былі,

А дзядуля кажа: “Ёсць на свеце Бог!”
Ведаю, навошта — рог журавель зычыў,

Рушыў у маёнтак зноў да пана дзед,

У маёнтку госці, княства — на ігрышчы,

Торба — перад панам, бо чакаў абед.
Пан за бокі ўзяўся: “Ха-ха-ха!”, — рагоча, —

Ат, стары ты дурань!” — кліча гайдукоў, —

Паглядзіце, зноўку бізуноў ён хоча,

Усыпце яму зараз дваццаць пяць разоў!
Гайдукі — старацца, дзеда — на падлогу

Павалілі разам, зараз — будуць біць,

Выпаў рог з кішэні, дзед пазваў падмогу,

“З рога ўсяго многа!”, — мусіў гаварыць…
І дванаццаць хлопцаў з бізунамі хутка

Пачалі па пану , ды гасцям хвастаць,

Пан, як вуж, віецца, дзе тая магутнасць!

А дзядочак просіць: пану падбаўляць!
Енчыў пан, круціўся, ды не бачыць рады,

Просіць, каб суняў дзед хлопцаў-малайцоў,

Закрывае голаў, толькі хвошчуць ззаду.

Пан — вяртае торбу, просіць дзеда зноў:
“Сунімі пагібель, ды прасі, што хочаш,

Дам каня, карову, дай яшчэ пажыць!”

Так — раней бы, пане, ты казаў, харошы,

Мой загад паслухай, бо не мне прасіць!”
“Засякуць да смерці, коратка кажы ты,

Што яшчэ ты хочаш, споўню я ўсё!”

“Аддавай маёнтак, ды з усім нажытым —

Самым бедным людзям, ды не пакрысе!
Уцякай адгэтуль, — куды глянуць вочы!”

“Хто ж мяне пракорміць?”- Енчыць хітры пан.

“Бізуноў паболей сыпце, як не хоча!

Не суняць мне хлопцаў, рады я не дам!”
Уюном круціўся пан, што — на патэльні,

Толькі не стрымаўся, нема закрычаў:

“Забірай маёнтак, мне балюча вельмі!”

“Ох,хутчэй у рог усе!”, — дзядок загад аддаў.
“Без падману, пане, бо я маю “лекі”,

Заўтра ўсё праверыць — зноў сюды прыйду,

Калі не ўцячэш ты з маёнтка навекі,

Хлопцаў я вяртаю, пану — на бяду!”
І пайшоў дахаты, з торбачкай і рогам,

І зажыў багата — з бабаю сваёй,

Ды на радасць бедным — жыў ён доўга-доўга,

Жабракоў карміў ўсіх летам і зімой.
Пан уцёк з маёнтка, — бізуноў баяўся,

Збег яшчэ да ранку, сам, ды сваякі,

Да дабра чужога — ласым — аказаўся.

Жураўлю ўдзячны былі жабракі…
Ёсць мараль у казцы, — зразумела гэта:

\»Торбачку чужую, пане, не чапай!\»…

І жыве ў народзе добрая прыкмета:

Журавель — у небе, дык дабра чакай!
2011 г


Добавить комментарий