Дом згарэў, згарэлi мае вершы,
Патанулi мроi-сны ў агнi.
Я цяпер не горшы i ня лепшы,
На вуголлi думак танчаць гейшы,
Iхніх ног не апякуць вуглi.
Тым…Дом згарэў, згарэлi мае вершы,
Патанулi мроi-сны ў агнi.
Я цяпер не горшы i ня лепшы,
На вуголлi думак танчаць гейшы,
Iхніх ног не апякуць вуглi.
Тым вуголлем лёс мой дагарае
Дзень за днём… А я – імкнуся жыць,
Разгарэцца полымем над краем,
І ў агні з той гейшай саграшыць.
Бо агонь – жыцця ўсяго аснова.
Без яго — мы гліна, камяні…
У агні загартавана слова
І ядро гарачае Зямлі.
Без яго не жыць нам і не грэцца —
Ён сапраўдны творца і паэт.
Вершы – нібы вогненнае сэрца
Саграюць надзеяй мой куплет.