Учора і сёння. Шлях журавіны,
Рэчка, калючы асот.
Ціха пытаюся, а ці шчаслівы
Ты ўсе дзянькі навылёт ?
Сёння і заўтра. Шлях-вышыванка,
Рэчка, калючы асот.
Ціха пытаюся, а ці шчаслівы
Ты ўсе дзянькі навылёт ?
Сёння і заўтра. Шлях-вышыванка,
Нітачак крамных радок.
Дзе развітальна спявае заранка,
Гойдае вецер чаўнок.
Заўтра і вечна. Шлях для руплівых.
Точыць каменне вада.
А мы далоні цягнем маўкліва
Да вышыні, да святла.