Хай жыў сумленна і справядліва,
Не забіваў, не хлусіў, не краў,
Забудуцца пра ўсё. Бо людзям цікава
Не як жыў, а як потым паміраў.
Натоўп не робіцца…Хай жыў сумленна і справядліва,
Не забіваў, не хлусіў, не краў,
Забудуцца пра ўсё. Бо людзям цікава
Не як жыў, а як потым паміраў.
Натоўп не робіцца радзей
І гэтак жа пакорліва маўчыць.
Прыёмы пакоры падзей,
Змяняюцца тыя хто хоча забіць.
Гады пад п\’яным угарам,
Выносяць здароўе, як дым.
Чалавек бывае і старым,
Калі не памрэ маладым.
Як лёгка вас абдурыць,
Каштоўныя мае.
Варта толькі пазначыць
Дзе чужыя, дзе свае.
Прыстрашыць,
І ў тую-ж хвілінку
Прыкарміць чутка з рукі,
А потым пачуюць дудку,
І заскачуць дурні.
(Хацько Максім 18.06.2015)