Вечар

Вось-вось надыдзе адвячорак,

Ахутае ўсё імглой.

У небе карагоды зорак

Вартуюць зноў зямны спакой.
У гэтым казачным стварэнні
Вось-вось надыдзе адвячорак,

Ахутае ўсё імглой.

У небе карагоды зорак

Вартуюць зноў зямны спакой.
У гэтым казачным стварэнні

Збяру я хараство нябёс.

Паслухаю ў захапленні

Шэпт тых танюсенькіх бяроз.
Убачу ,як зямля ў дрымоце

Наткала белых туманоў,

Залёгшы потым у адзіноце

У царства дзіўных светлых сноў.
А цёплы вечар дагарае,

Плыве ў стоме над зямлёй.

У абдымках цемры замірае,

Спавіты соннай цішынёй.
І так усё на цуд падобна

У маўклівай велічнай цішы.

Я адчуваю,як мне добра

І як утульна на душы.
Спакоем вечара сагрэта,

Акіну позіркам зямлю.

І зразумею, што ўсё гэта

Даўно і моцна я люблю.


Добавить комментарий