С.Башлыкевічу
такое бывае — раптам
словы павісаюць у паветры,
прызнаньне застаецца маўклівым.
пацалунак бывае шэптам
прарастае…С.Башлыкевічу
такое бывае — раптам
словы павісаюць у паветры,
прызнаньне застаецца маўклівым.
пацалунак бывае шэптам
прарастае ў паветра, бывае….лянівым,
і застаецца важней за стасункі — адзіны.
часам, стрэлкі застываюць перад вачыма,
усё існае зьнікае адначасова,
маўчаньне, дотык, муза.
часам жартуеш, нібы я твая муза,
нібы я толькі слова
застылае, прарошчанае ў паветра…
Брутальны мужчына, барадаты,
а глядзіш са сцэны, нібы рэйкі нашыя дзесьці
ствараюць нешта новае.
Я іду за табою слова ў слова,
слова ў слове, мы ідзем ў музыку, як дахаты,
музы знаходзяць сябе струнамі і ў тэкстах
музы-каў
С. Башлыкевічу
Менск,
10-2014