На паверхнi цёмнай ракi сцюдзёнай
Мiтуслiва плынь разарве кругi.
Млеюць ў сне збялеўшыя берагi
Ўруч з вярбою нiцаю непрытомнай.
Хакi насычаючы бялiзною,
Мiтуслiва плынь разарве кругi.
Млеюць ў сне збялеўшыя берагi
Ўруч з вярбою нiцаю непрытомнай.
Хакi насычаючы бялiзною,
Вогнiшча насычваючы вадой,
Распушчаю сон-траву з лебядой,
Змешваю застылае з навiзною.
Цiха паглыбляючыся на дно,
Да глыбiнь патрапiўшы на спатканне,
Вычышчаю розум я ад кахання.
Адмываю сэрца, як палатно.
Праз струмень бязважкi вачыма- ўгору
Да сузор’яў у вышыню начэй.
Льдзiнкаю паблiскваючы з вачэй,
Соль патрапiць ўжо праз хвiлiну ў мора.
Забiрай, вадзiца, нясi, вадзiца.
Загартуй жалезам прыгожых лат.
Маладзiца выйдзе з ракi царыцай.
Ды з душой празрыстаю, як смарагд.