Я, краю, твой. Нашто мяне зракацца?
Я ў дзень народзін падпісаў крывёй
З табой дамову. Путам не парвацца,
Што лучаць нас, бо я навечна твой.
Ты…Я, краю, твой. Нашто мяне зракацца?
Я ў дзень народзін падпісаў крывёй
З табой дамову. Путам не парвацца,
Што лучаць нас, бо я навечна твой.
Ты – лёс мой… Стаў сьляпым, глухім фанатам,
Цалую пыл тваіх дарог і сьлёз
Стрымаць ня ў змозе… Не забіць і кратам
Бясконцай прагі да цябе, бо ты мой лёс.
Ты – мой прысуд. Да сьмеху недарэчна –
І ратаваў цябе, і ганіў гэты люд,
Плаціў крывёй і здраджваў… Гэтак – вечна.
Ды ад цябе ня зьбегчы. Ты – прысуд.