думкі палілі і білі шклянкі.
ў паветры сьмярдзела вясной і мінулымі адносінамі.
хацелася схавацца пад коўдру і ціхенька выць.
але ў адкрытае акно уварваўся вецер і знаёмая…думкі палілі і білі шклянкі.
ў паветры сьмярдзела вясной і мінулымі адносінамі.
хацелася схавацца пад коўдру і ціхенька выць.
але ў адкрытае акно уварваўся вецер і знаёмая хрыпатца запоўніла прастору…
ізноў захацелася жыць… дыхаць… верыць…
на экране з\’явілася знаёмая ўсмешка і на душы стала і зусім цёпла.
думкі перайшлі на апельсінавы сок і шэпт…
кактусы з надзеяй глядзелі некуды далёка-далёка.
і ўвесну ткі запахла…
нарэшце…
© Зоя Блізнюк