Добрае слова

Добрае слова лішнім не будзе,

Добрае слова – падзякі расткі,

Добрае слова – у веснічкі людзям

Добрыя справы каваць на вякі.
Добрае слова душы ўскрыляе,Добрае слова лішнім не будзе,

Добрае слова – падзякі расткі,

Добрае слова – у веснічкі людзям

Добрыя справы каваць на вякі.
Добрае слова душы ўскрыляе,

Светла, пяшчотна гучыць праз гады.

Добрае слова шчыра кранае,

Аберагае ад змоўнай журбы.
Добрае слова, каб не збяднелі,

Небам паслана нам на зямлю.

Добрае слова, каб не хварэлі

Больш на няўдзячнасць і мітусню.


Добавить комментарий