Намёк твой у люстры дзедавым
Абраны, адзіны, свой
Угледзела немаведама
Я яблыневай душой.
Узімку ў падземку тоячы
Чмяліны касматы сон,
Абраны, адзіны, свой
Угледзела немаведама
Я яблыневай душой.
Узімку ў падземку тоячы
Чмяліны касматы сон,
Ты чуў, як мароз апоўначы
Мне шчыпле з усіх старон,
Як трэскам галінкі скардзяцца,
Як стыне у пупышках сок.
Ты ведаў, як кожнай раніцы
Мне сонца пячэ ў расток.
Настаўнік ты, я- настаўніца,
Вось бачыла я праз змрок,
Як дуба варсінкі ставяцца,
Казычучы твой бачок.
Як ты шамаціш суставамі,
Трэш вусікі праз палон.
Ў сасудах маіх фантанамі
Ў адказ разліваўся звон.
Заўзята пяю паклонніцай,
Нястрымана- толькі руш!
Ў жыццё шматгалоссе просіцца
Пра-яблычных хрусткіх душ-
Ці шэптам, ці то малітваю
Кіпіць першабытны роў!
Бязлітаснай, жорсткай бітваю
Бязглузда штурхне ў любоў!
Ці з сораму, ці з нахабнасці-
Ледзь ззяю ва ўсёй красе.
З пакорай наканаванасці
Я стрэла вясну, як ўсе.
Дрыжу, стаячы падлеткаю,
Не дыхаючы, як след,
Бы выбухам, кожнай кветкаю
Гукаючы на ўвесь свет!
Праз вырай, праз пекла лінаю
Прэ згон насякомых з нор!
Дык!
Вочы твае чмяліныя
Глядзяць на мяне ва ўпор!