Хутка лiпы адцвiлi.
Лiпеня палова праляцела, не вярнуць гэтую пару.
Падалося мне, што Мiнск пахне адмыслова: водар хлеба, нешта йшчэ паплыло ўгару.
Дзе цукерак чутны пах,…Хутка лiпы адцвiлi.
Лiпеня палова праляцела, не вярнуць гэтую пару.
Падалося мне, што Мiнск пахне адмыслова: водар хлеба, нешта йшчэ паплыло ўгару.
Дзе цукерак чутны пах, дзе — дражджэй i пiва.
Я праглытваю слiну (пахне кiлбасой).
Там шампанскае вiно дражнiцца гуллiва, тут — ад печыва iду, нiбы сам не свой!
Мне вядомы жорсткi пах трактарнай \»лiцейкi\», \»прэпараты\» лекi мне шлюць праз камiны, толькi ў гэтым нешта ёсць, быццам прысмак нейкi, без якога б я не быў лiпамi п\’яны!
09.07.2015