Мне болей да густу звычнае
Варэнне было сунiчнае,
Ды ўцямiла нешта новае
Варэнне зварыць вiшнёвае.
Ламала я дрэўца гнуткае
Ўвесь вечар…Мне болей да густу звычнае
Варэнне было сунiчнае,
Ды ўцямiла нешта новае
Варэнне зварыць вiшнёвае.
Ламала я дрэўца гнуткае
Ўвесь вечар ды ноч цалюткую.
Ды вiшня не стрэла ласкаю-
Па скронях галiна пляскала.
Нашто супрацiў парады я
У прыгаршчы рвала ягады,
Дзiравла вострай шпiлькаю?
Цяперача воўкам зыркаю.
Пякуць, як жалеза плаўкае,
Струменьчыкi сока даўкага.
Праз сэрца лiхой паловаю
Вядзе паласа барвовая.
Сядзець на ствале прымушана,
Бо дрэва з карэннем зрушана.
Пад вiшняй знаходка- скрыначка.
Хай церхне- трымай, дзяўчыначка.
Бы ўстала- дык лясне цемраю,
Раздавiць ушчэнт таемнае.
Дацягнешся- смерць наўмысная
Накрые карчом бязлiтасна.
Гарчыць успамiнам звычнае
Варэнне маё сунiчнае.
Кiпiць вiхурамi новае
Варэнне ў катле вiшнёвае.