Дзяды. Святочныя абліччы.
Быў дзень. Трыццатае. Кастрычнік.
Год восемдзесят восьмы. Гэты век(*).
Каторы раз з табой нас білі
да бел-крывава- белай былі?
Быў дзень. Трыццатае. Кастрычнік.
Год восемдзесят восьмы. Гэты век(*).
Каторы раз з табой нас білі
да бел-крывава- белай былі?
За сцяг? За мову? Ці што чалавек?
О, гэту мову, нібы джала,
з іртоў ірвала ў нас дзяржава,
каб навучыць чыноўніцкай адной.
І сем дзесяткаў год саджала,
за круглы стол вяла-саджала,
за круглы стол, дзе ўсе сядзяць спіной.
Мы вар’яцелі ў ойчым доме –
хто незнарок, а хто свядома,
хто за дно, што тварам перасеЎ.
І горш ад малпаў нас лячылі,
мастацтваў маршалы вучылі
якім павінен быць наш сцяг і спеў.
Да бел-крывава-белай былі
каторы раз з табой нас білі?
За сцяг? За мову? Ці што чалавек?
Дзяды. Святочныя абліччы.
Быў дзень. Трыццатае. Кастрычнік.
Год восемдзесят восьмы. Гэты век(*).
(*)Верш “Асяніны памяці” напісаны 30.10.1988г.