Сяргею Башлыкевiчу

Асацыяцыі ў сувязі з назіраньнямі
такое бывае — раптам
словы павісаюць у паветры,

прызнаньне застаецца маўклівым.
пацалунак бывае шэптам…Асацыяцыі ў сувязі з назіраньнямі
такое бывае — раптам
словы павісаюць у паветры,

прызнаньне застаецца маўклівым.
пацалунак бывае шэптам
прарастае ў паветра, бывае….лянівым,

і застаецца важней за стасункі — адзіны.
часам, стрэлкі застываюць перад вачыма,

усё існае зьнікае адначасова,

маўчаньне, дотык, муза.
часам жартуеш, нібы я твая муза,

нібы я толькі слова
застылае, прарошчанае ў паветра…
Брутальны мужчына, барадаты,

а глядзіш са сцэны, нібы рэйкі нашыя дзесьці
ствараюць нешта новае.
Я іду за табою слова ў слова,

слова ў слове, мы ідзем ў музыку, як дахаты,

музы знаходзяць сябе струнамі і ў тэкстах

музы-каў
С. Башлыкевічу
Менск,

10-2014


Добавить комментарий